У першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя "Брэсцкі абласны радзільны дом" Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя 688 членаў прафсаюза. Прафсаюзнае сяброўства складае 100%. Арганізоўвае і каардынуе працу прафсаюзны камітэт у колькасці 9 чалавек. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі №157 ад 22 01.2018г. выдадзена адміністрацыяй Маскоўскага раёна г.Брэста. Першасная прафсаюзная арганізацыя ў сваёй дзейнасці кіруецца палажэннямі Статута Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Пытанні ўмоў працы, арганізацыі адпачынку, прадастаўлення льгот і гарантый работнікам радзільнага дома рэгулюе Калектыўны дагавор, зарэгістраваны 30.03.2022г. у адміністрацыі Маскоўскага раёна, які дае магчымасць пашырыць рамкі дзеючага працоўнага заканадаўства, палепшыць умовы працы і побыту работнікаў, аказаць ім матэрыяльную дапамогу.
Старшыня прафсаюзнага камітэта - Філатаў Сяргей Віктаравіч (загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі для дзяцей).
Намеснік старшыні прафкама - Дулевіч Вольга Уладзіміраўна (інжынер па ахове працы).
Казначэй - Яшчук Маргарыта Васільеўна (бухгалтар).
ПРАЦА ПРАФСАЮЗНАГА КАМІТЭТА АЖЫЦЦАЎЛЯЕЦЦА ПА НАСТУПНЫХ НАПРАМКАХ:
- арганізацыйна-інфармацыйная работа, матывацыя прафсаюзнага членства;
- сацыяльнае партнёрства;
- навучанне прафсаюзнага актыву;
- работа па паляпшэнні ўмоў працы і аховы працы;
- прававая абарона сябраў прафсаюза;
- сацыяльная дзейнасць;
- патрыятычнае выхаванне;
- праца з моладдзю;
- прапаганда здаровага ладу жыцця;
- масавая культурна-аздараўленчая і спартыўная работа.
У рамках сацыяльнага партнёрства прафсаюзны камітэт сумесна з адміністрацыяй праводзяць работу па павышэнні заработнай платы супрацоўнікаў шляхам мэтанакіраванага выкарыстання сродкаў на ўстанаўленне надбавак стымулюючага характару, выплаты прэмій і матэрыяльнай дапамогі.
За апошнія гады зроблены істотныя меры па захаванні і развіцці кадравага патэнцыялу, павышэнні яго прафесійнага ўзроўню, аптымізацыі колькасці і складу, а таксама ў вырашэнні пытанняў павышэння сацыяльнага статусу, матывацыі працы, іміджу прафесіі.
Прафсаюзны камітэт ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, праводзіць маніторынг кантрактнай формы найму, аказвае метадычную дапамогу членам прафсаюза ў вырашэнні пытанняў прадастаўлення правоў і гарантый работнікам.
У першаснай прафсаюзнай арганізацыі выбраны 24 грамадскія інспектары па ахове працы, якія ажыццяўляюць перыядычны кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў сваіх структурных падраздзяленнях.
Сумесна з адміністрацыяй праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне супрацоўнікаў. Мы штогод удзельнічаем у мітынгах, прысвечаных святам 1 МАЯ, 9 МАЯ, Дню незалежнасці РБ, вызваленню г.Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; віншаванні ветэранаў працы і Вялікай Айчыннай вайны; у мерапрыемствах, прысвечаных Дню маці; у конкурсе «Лепшы медработнік года» і інш. Праводзяцца экскурсіі па культурна-гістарычных мясцінах Рэспублікі Беларусь, у чэрвені 2022г была арганізавана паездка Брэст-Рубяжэвічы-Сула. У паездцы прынялі ўдзел 95 сябраў прафсаюза.
Кантактныя тэлефоны:
- старшыня прафкама +375(162)212523
- казначэй +375(162)208715